Language 

Updates  | Medjugorje[EN]  | Пасланняў  | News & Articles[EN]  | Videos[EN]  | Pictures & Photos[EN] | Site Map  | About[EN]

www.medjugorje.ws » Text version » Our Lady of Medjugorje Messages » Our Lady of Medjugorje Messages

Our Lady of Medjugorje Messages

"Дарагія дзеці! Бог паклікаў мяне, каб я прывяла вас да Яго, бо Ён з'яўляецца вашай сілай. Таму я заклікаю вас маліцца Яму і давяраць Яму, бо Ён ваш прытулак ад ўсялякага зла што робіце, зло забірае душы далёка ад ласкі і радасці да якой ўсе пакліканыя. Дзеткі, жывіце як у раю тут на зямлі, каб было вам добра і хай Божыя запаведзі будуць святлом на вашай дарозе. Я з вамі і люблю ўсіх вас мацярынскай любоўю. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "

"Дарагія дзеці, я маці ўсіх вас, так што не бойцеся, таму што чую вашы малітвы, ведаю, што шукаеце мяне, і менавіта таму я малюся за вас да Майго Сына, Майго Сына, які адзіны з нябесным Айцом і Духам Святым Суцяшальнікам, суправаджаючы душы ў Каралеўства , адкуль прыйшло Каралеўства свету і святла. Мае дзеці, свабода была дадзена вам, каб вы зрабілі выбар, але як маці я прашу вас выбраць свабоду рабіць дабро. Вы, з чыстымі і простымі душамі, зразумееце - нават калі часам не разумееце слоў - і адчуеце, што ёсць праўда.

Мае дзеці, не парушайце ісціны і сапраўднага жыцця, пераймаючы фальш. Дзякуючы сапраўднаму жыццю Каралеўства Нябеснае ўваходзіць у вашыя сэрцы, і гэта Каралеўства Супакоя, Любові і Гармоніі. Тады, мае дзеці, не будзе эгаізма, які аддаляе вас ад Майго Сына. Затое будзе міласць і разуменне блізкіх. Таму што, запомніце, зноў вам паўтараю, маліцца- таксама азначае любіць іншых [людзей], блізкіх і даваць ім сябе.

Любіце і давайце ў імя Майго Сына, тады ён будзе дзейнічаць у вас, для вас. Мае дзеці, ўвесь час думайце пра майго Сына, любіце яго бязмежна, і вы будзеце мець сапраўднае жыццё, якое застанецца на вечнасць. Дзякуй вам, апосталы маёй любові."

"Дарагія дзеці! Гэта той дзень, які даў мне Гасподзь, каб я дзякавала Яму за кожнага з вас, за ўсіх, хто пакаяўся і прыняў мае паведамленні, і пайшлі шляхам навяртання і святасці. Радуйцеся дзеткі, бо Бог міласэрны і любіць усіх вас бязмернай любоўю і вядзе вас шляхам выратавання праз маё аб'яўленне [у Меджугор'і]. Я люблю ўсіх вас і даю вам майго Сына, каб Ён даў вам супакой. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "

"Дарагія дзеці! Заклікаю вас шчырымі сэрцамі прымаць Мае словы, якія Я кажу вам як Маці, каб вы ішлі шляхам дасканалага святла, чысціні, адзінай любові Майго Сына, чалавека і Бога. І радасць, святло, невыказаныя чалавечымі словамі, атуляць вашу душу! Вас ахопяць мір і любоў Майго Сына. Гэтага я жадаю ўсім маім дзецям. Таму вы, апосталы Маёй любові, вы, якія ўмеюць любіць і дараваць, вы, хто не судзіць, вы, каго я заклікаю быць прыкладам для тых, хто не ідзе па шляху святла і любові ці звярнуў з яго. Жыццём сваім пакажыце ім ісціну. Пакажыце ім любоў, бо любоў пераадольвае ўсе цяжкасці, а ўсе Мае дзеці прагнуць любові. Вашае адзінства ў любові - дар для Майго Сына і Мяне. Але, дзеці Мае, запомніце: любіць азначае і жадаць дабра свайму бліжняму, і жадаць навяртання для душы бліжняга. Калі Я гляджу на вас, што сабраліся ля Мяне, маё сэрца сумнае, таму што Я бачу так мала братэрскай любові, міласэрнай любові. Дзеці Мае, Эўхарыстыя, Мой жывы Сын - пасярод вас. Яго словы дапамогуць вам зразумець, бо Яго слова - жыццё, Яго слова спрыяе дыханню душы, Яго слова спрыяе пазнанню любові. Дарагія дзеці, Я зноў прашу вас як Маці, Якая жадае дабра сваім дзецям: любіце сваіх пастыраў, маліцеся за іх. Дзякуй вам! "

"Дарагія дзеці! У гэты трывожны час я заклікаю вас, каб мелі большы давер да Бога, Айца вашага Нябеснага, які паслаў мяне, каб прывесці вас да Яго. Адкрыйце свае сэрцы на дары якія Ён хоча даць вам і ў цішыні сэрца пакланяйцеся майму Сыну, Ісусу, Які аддаў Сваё жыццё, каб вы жылі ў вечнасці, да якой хоча вас весці. Няхай вашай надзеяй будзе радасць спаткання з Найвышэйшым у жыцці штодзённым. Таму я заклікаю вас: не пагарджайце малітвай, таму што малітва творыць цуды. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "

"Дарагія дзеці! У гэты благаславёны час я заклікаю ўсіх вас: адкрыйцеся і жывіце паводле запаведзяў якія даў вам Бог, каб праз таінствы яны вялі вас на шляху навяртання. Свет і мірскія спакусы выпрабоўваюць вас, але вы, дзеткі, глядзіце на Божыя тварэнні, якія Ён даў вам, у прыгажосці і пакоры і любіце Бога, дзеткі, больш за ўсё, і Ён будзе весці вас на шляху выратавання. Дзякуй, што вы адказалі на мой заклік! "

"Дарагія дзеці, вы, каго мой Сын любіць, вы, каго я люблю бязмернай матчынай любоўю, не дазваляйце эгаізму і самалюбству правіць светам. Не дазваляйце каб любоў і дабрыня былі укрытыя. Вы, умілаваныя, якія пазналі міласць майго Сына, памятайце, што быць каханым, гэта азначае любіць. Мае дзеці, майце веру. Калі ў вас ёсць вера, вы шчаслівыя і вы распаўсюджваеце свет, і ваша душа трымціць ад радасці. У гэтай душы ёсць мой Сын. Калі адданыя веры, калі адданыя любові, калі вы робіце дабро бліжняму, мой Сын усміхаецца ў вашай душы. Апосталы маёй любові, я, як маці, звяртаюся да вас, збіраю вас вакол сябе і хачу прывесці вас на шлях любові і веры. Шлях, які вядзе да святла свету. ГГэта для любові і для веры я тут, і праз матчына дабраславеньне я хачу дадаць вам надзею і сілу на вашай дарозе, таму што шлях да майго Сыну не лёгкі. Ён патрабуе намаганняў, дзяліцца, ахвяраў, прабачэння і шмат любові, але гэтая дарога вядзе да міру і шчасця. Мае дзеці, не верце хлуслівым галасам, якія кажуць аб фальшывых справах, фальшывым святле. Вы, мае дзеці, звярніцеся да Пісання. Я гляджу на вас з вялікай любоўю і з'яўляюся вам з міласці Божай. Мае дзеці, ідзіце за мной. Няхай ваша душа трымціць ад радасці. Дзякую вам. "

"Дарагія дзеці! Хай гэты час будзе для вас часам малітвы, Святы Дух, праз малітву, можа сысці на вас і перамяніць вас. Адкрыйце вашыя сэрцы і чытайце Святое Пісанне, праз сведчанне Вы таксама можаце стаць бліжэй да Бога. Перш за ўсё, дзеткі, шукайце Бога і Божае, пакіньце зямное зямлі, таму што шатан прываблівае вас да пылу і граху. Вы пакліканы да святасці і створаны для неба, таму шукайце неба і нябеснага. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "

"Дарагія дзеці, калі на зямлі не хапае любові, калі не можаце знайсці шлях выратавання, я, Маці, прыходжу, каб дапамагчы вам знайсці сапраўдную веру, жывую і глыбокую, каб дапамагчы вам па-сапраўднаму любіць. Як маці, я сумую па вашай ўзаемнай любові, дабрыні і чысціні. Маё прагненне ў тым, каб вы были праведны і любілі . Мае дзеці, радуйцеся ў духу, будзьце чыстымі, будзьце дзецьмі. Мой Сын сказаў, што любіць заставацца сярод чыстых сэрцаў, таму што чыстыя сэрцы заўсёды маладыя і вясёлыя. Мой Сын наказаў вам, каб узаемна прабачалі і любілі адзін аднаго. Ведаю, што гэта не заўсёды лёгка. Пакута прымушае расці ў духу, каб маглі яшчэ больш узрастаць духоўна, мусіце шчыра і па-сапраўднаму дараваць і любіць.Шмат маіх дзяцей на зямлі не ведаюць Майго Сына. Не любяць Яго, але вы, хто любіць Майго Сына, хто носіць Яго ў сваім сэрцы, маліцеся, маліцеся, а молячыся адчувайце Майго Сына у сабе. Няхай ваша душа дыхае Яго подыхам. Я сярод вас, і кажу аб вялікіх і малых справах. Я не стамлюся гаварыць вам пра Майго Сына, сапраўднай любові. Таму, мае дзеці, адкрыйце свае сэрцы для мяне. Дазволь мне па-мацярынску суправаджаць. Будзьце апосталамі любові Майго Сына і маімі апосталамі. Як маці, я малю вас не забываць пра тых, каго Мой Сын паклікаў каб суправаджалі вас! Дзякуй. "

"Дарагія дзеці! Сёння я прыношу вам майго Сына Ісуса, каб даў вам свой супакой і благаслаўленне. Дзеткі, заклікаю ўсіх вас, каб жылі і сведчылі ласкамі і дарамі, якія вы атрымалі. Не бойцеся! Маліцеся, каб Святы Дух даў вам сілы, каб вы былі радаснымі сведкамі і людзьмі спакоя і надзеі. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "

To compare Medjugorje messages with another language versions choose
<<Previous  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 13 Next>>

 

PC version: This page | Medjugorje | Apparitions[EN]  | Our Lady of Medjugorje Messages  | Medjugorje News & Articles[EN]  | Pictures & Photos[EN]  | Medjugorje Videos[EN]