Language 

Updates  | Medjugorje[EN]  | Пасланняў  | News & Articles[EN]  | Videos[EN]  | Pictures & Photos[EN] | Site Map  | About[EN]  | Guestbook

www.medjugorje.ws » Text version » Our Lady of Medjugorje Messages » Пасланне з Меджугор'і, 18. сакавік 2017 - Штогадовае аб'яўленне для Мір'яны Драгіцевіч -Сольдо

Пасланне з Меджугор'і, 18. сакавік 2017 - Штогадовае аб'яўленне для Мір'яны Драгіцевіч -Сольдо

Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 18. сакавік 2017 [O] - Штогадовае аб'яўленне для Мір'яны Драгіцевіч -Сольдо
Візіянерка Мір'яна Драгіцевіч -Сольдо мела штодзённыя аб'яўленні ад 24 чэрвеня 1981 года па 25 снежня 1982 г. Падчас апошняга спаткання Маці Божая адкрыла ёй 10-ты сакрэт і сказала, што будзе аб'яўляцца ёй адзін раз у год 18-га сакавіка. Так было да гэтага часу і ў гэтым годзе таксама. Некалькі тысяч пілігрымаў сабраліся на ружанец. Аб'яўленне пачалося ў 13:44 і працягвалася да 13:48.
"Дарагія дзеці! Маім матчыным жаданнем ёсць, каб вашыя сэрцы былі напоўнены спакоем і вашыя душы былі чыстыя, каб вы ў прысутнасці майго Сына маглі ўбачыць Яго твар. Бо, дзеці мае, як маці ведаю, што прагнеце суцяшэння, надзеі і абароны. Вы, дзеці мае, свядома і несвядома шукаеце майго сына. І я праходзячы зямны час, цешылася, радавалася, цярпела і цярпліва пераносіла пакуты і боль, пакуль мой Сын у сваёй славе іх не адхіліў. Таму я кажу Сыну Майму: «Заўсёды ім дапамагай!». Вы, дзеці мае, праўдзівай любоўю асвяціце цемру эгаізму, які ўсё больш акружае маіх дзяцей. Будзьце велькадушнымі. Хай вы і вашыя рукі і сэрцы заўсёды будуць адкрытыя. Не бойцеся. Аддайцеся майму Сыну з даверам і надзеяй. Гледзячы на Яго, жывіце жыццём любові. Любіць- азначае аддаваць, цярпець, і ніколі не асуджаць. Любіць, значыць жыць словамі майго Сына. Мае дзеці, як маці кажу вам, толькі сапраўдная любоў вядзе да вечнага шчасця. Дзякуй вам. "

To compare Medjugorje messages with another language versions choose

 

PC version: This page | Medjugorje | Apparitions[EN]  | Our Lady of Medjugorje Messages  | Medjugorje News & Articles[EN]  | Pictures & Photos[EN]  | Medjugorje Videos[EN]