Language 
Пасланне з Меджугор'і, 2. чэрвень 2018 [O] - Аб'яўленне для Марыяны
"Дарагія дзеці! Заклікаю вас шчырымі сэрцамі прымаць Мае словы, якія Я кажу вам як Маці, каб вы ішлі шляхам дасканалага святла, чысціні, адзінай любові Майго Сына, чалавека і Бога. І радасць, святло, невыказаныя чалавечымі словамі, атуляць вашу душу! Вас ахопяць мір і любоў Майго Сына. Гэтага я жадаю ўсім маім дзецям. Таму вы, апосталы Маёй любові, вы, якія ўмеюць любіць і дараваць, вы, хто не судзіць, вы, каго я заклікаю быць прыкладам для тых, хто не ідзе па шляху святла і любові ці звярнуў з яго. Жыццём сваім пакажыце ім ісціну. Пакажыце ім любоў, бо любоў пераадольвае ўсе цяжкасці, а ўсе Мае дзеці прагнуць любові. Вашае адзінства ў любові - дар для Майго Сына і Мяне. Але, дзеці Мае, запомніце: любіць азначае і жадаць дабра свайму бліжняму, і жадаць навяртання для душы бліжняга. Калі Я гляджу на вас, што сабраліся ля Мяне, маё сэрца сумнае, таму што Я бачу так мала братэрскай любові, міласэрнай любові. Дзеці Мае, Эўхарыстыя, Мой жывы Сын - пасярод вас. Яго словы дапамогуць вам зразумець, бо Яго слова - жыццё, Яго слова спрыяе дыханню душы, Яго слова спрыяе пазнанню любові. Дарагія дзеці, Я зноў прашу вас як Маці, Якая жадае дабра сваім дзецям: любіце сваіх пастыраў, маліцеся за іх. Дзякуй вам! "

25. май 2018 [O] (Monthly)
25. чэрвень 2018 [O] (Monthly)
 
To compare Medjugorje messages with another language versions choose